Метэазонды кантрабандыстаў заляцелі ў Польшчу – RMF FM

Метэазонды кантрабандыстаў сёння не толькі парушылі працу аэрапорта Вільнюса. Больш за 10 паветраных шароў заляцелі ў Польшчу. Пра гэта паведамляе RMF FM.

Паводле інфармацыі радыёстанцыі, метэазонды былі заўважаны на тэрыторыі Варміньска-Мазурскага ваяводства, у раёне гарадоў Элк, Гіжыцка, Барташыцэ.

Афіцыйна польскія праваахоўныя органы, Памежная ахова і ваенныя пакуль не паведамлялі пра выяўленне паветранай кантрабанды або фіксацыю метэазондаў на радарах.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!