Фото: x.com/ZelenskyyUa
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння сустрэнецца ў Любліне з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Пра гэта паведамілі ў канцылярыі польскага прэм’ера.
Тэмамі размовы стануць вынікі сустрэч Зяленскага з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і іншых перамоў у ЗША.
Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Вашынгтоне ўчора. Па выніках размовы Зяленскі заявіў, што гаворка ішла пра ліцэнзаванне ракет для ЗРК Patriot, а таксама пра важнасць актывізацыі дыпламатычных намаганняў па спыненні расійска-ўкраінскай вайны. Раней прэзідэнт Украіны заяўляў, што ЗША гатовыя зрабіць новыя прапановы па ўрэгуляванні.
Трэба адзначыць, што адносіны Польшчы і Украіны ў апошнія тыдні перажываюць не найлепшыя часы. Зяленскі таксама выкарыстоўваў для замежных паездак Малдову, а не тэрыторыю Польшчы, хоць Польшча на працягу ваенных гадоў была асноўным яго транзітным маршрутам.