Фото: пресс-служба президента США
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху прайшлі добра. Падобныя пасты ён размясціў у сетцы Truth Social.
“Для мяне вялікі гонар сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Зяленскім. Было абмеркавана шмат пытанняў. Сустрэча прайшла вельмі добра!” – заявіў Трамп.
«Прэм’ер-міністр Ізраіля Бібі Нетаньяху, я і мае прадстаўнікі правялі вельмі добрую сустрэчу! Відавочна, абмяркоўвалася шмат важных пытанняў», – ахарактарызаваў Трамп другія перамовы.