Рыбалка абярнулася для жыхара Аршанскага раёна крымінальнай справай

63-гадовы жыхар Аршанскага раёна пайшоў на рыбалку і стаў фігурантам крымінальнай справы.

Як паведамілі ў СК, мужчына рыбачыў на беразе Дняпра дзвюма вудамі, калі да яго падышлі супрацоўнікі аховы жывёльнага і расліннага свету. Ва ўлове пажылога чалавека апынуўся вусач звычайны, які занесены ў Чырвоную кнігу. Была выклікана міліцыя.

У выніку ў дачыненні да мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу, ацаніўшы шкоду ў 6,4 тыс. рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!