Фото: Reform.by
«Беларусбанк» адкрывае прадстаўніцтва ў Мумбаі ў Індыі. Як паведамілі ў прэс-службе банка, ужо атрыманы ўсе дазволы з індыйскага боку і завершаны працэдурныя пытанні.
Рашэнне аб адкрыцці прадстаўніцтва прынята «ў рамках комплекснай падтрымкі знешнеэканамічных аперацый кліентаў і арганізацыі ўстойлівых механізмаў разлікаў».
«Выбар Індыі ў якасці апорнага пункта працы з краінамі Глабальнага Поўдня абумоўлены высокім узроўнем узаемаадносін і істотным патэнцыялам іх развіцця», — растлумачылі ў прэс-службе «Беларусбанка».
Пра планы адкрыць прадстаўніцтва ў Індыі ў банку абвясцілі яшчэ ў верасні мінулага года. Тады быў сфарміраваны і пададзены адпаведны пакет дакументаў.