Наўроцкі на саміце НАТА правёў размову з Зяленскім

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі заявіў, што ў аўторак на палях саміту НАТА правёў размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Гэта першая размова паміж прэзідэнтамі пасля абвастрэння польска-ўкраінскіх адносін, якое было звязана з прысваеннем аднаму з вайсковых падраздзяленняў імя герояў УПА. У адказ на гэта Наўроцкі пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла. Прэзідэнт Украіны таксама апошнім часам не лятае праз Польшчу.

«Мы ветліва абмеркавалі пытанні; мая пазіцыя па пытаннях, якія датычацца напружанасці ў нашых двухбаковых адносінах, застаецца нязменнай, але гэта не выключае нашага дыялогу», — сказаў ён, перадае РАР.

«Мне здаецца натуральным, што краіны-суседзі, якія маюць агульнага ворага — Расійскую Федэрацыю, — застаюцца ў дыялогу адна з адной, незалежна ад пэўных двухбаковых рознагалоссяў», — дадаў Наўроцкі.

Прэзідэнт Польшчы не стаў удавацца ў падрабязнасці размовы з Зяленскім.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!