Расіяніна і беларуса затрымалі з наркотыкамі на расійскай мяжы
Рэдакцыя Reform.news · 15 ліпеня 2026, 15:00
https://reform.news/be/rasijanina-i-belarusa-zatrymali-z-narkotykami-na-rasijskaj-mjazhy/Віцебскія мытнікі затрымалі грамадзян Расіі і Беларусі, якія ехалі праз беларуска-расійскую мяжу з наркотыкамі.
Падчас агляду легкавога аўтамабіля расіяніна ў чамадане знайшлі празрысты пакет з рэчывам расліннага паходжання. У другім выпадку скрутак з фальгі з забароненым рэчывам знайшлі ў кіроўцы-беларуса, паведамляе ДМК.
Экспертыза ўстанавіла, што канфіскаваныя рэчывы — марыхуана і гашыш.
У дачыненні да расіяніна і беларуса распачаты крымінальныя справы. Ім пагражае да 7 гадоў калоніі.

