Прыкладанні беларускага «Альфа-Банка» INSNC і «Разумны Спадарожнік» могуць не адкрывацца на iPhone. Пра гэта папярэдзілі ў прэс-службе банка.
«Мы атрымалі паведамленне, што з-за санкцыйнай палітыкі міжнародная арганізацыя, якая пацвярджае сайты і прыкладанні кампаній, адклікала наш сертыфікат. Вашы прылады бачаць гэта і могуць блакаваць злучэнне — таму прыкладанне можа не запускацца», — растлумачылі прычыну ў банку.
Кліентам прапануюць выкарыстоўваць INSNC праз браўзер.
На платформе Android цяперашнія версіі прыкладанняў пакуль працуюць.
«Працягваем удасканальваць вэб-версію нашага INSNC і працуем над чарговым вяртаннем прыкладання ў App Store пад новай назвай», — дадалі ў банку.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!