Сілезская мытна-падатковая служба па выніках праверкі наклала буйны штраф на польскую кампанію, якая была выкрытая ў абыходзе санкцый пры пастаўках аўтамабіляў у Расію праз Беларусь.
Усяго за паўгода ў 2023 годзе кампанія прадала за межы ЕС 177 аўтамабіляў і адзін матацыкл. Кошт асобных машын перавышаў 50 тыс. еўра, а агульная сума паставак склала 19 млн еўра. Машыны праз Беларусь увозілі ў Расію.
У выніку ўпраўленне наклала на кампанію штраф у памеры 20 млн злотых (каля 4,7 млн еўра).