Мігранты актывізаваліся на межах Беларусі і ЕС перад надыходам вясны. З пачатку года на фоне марознага надвор’я спробы парушэння мяжы практычна не фіксаваліся. Нядаўна літоўскія памежнікі паведамілі пра двух парушальнікаў.
Сёння Памежная ахова Польшчы праінфармавала, што ў сераду, 18 лютага, было зарэгістравана адразу 13 спробаў парушэння мяжы. У Літве і Латвіі ўчора з парушальнікамі не сутыкаліся.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
