Польскае Мінабароны правяло адкрытыя выпрабаванні беспілотных сістэм узбраення

Армія
Фото: Минобороны Польши

Польскае Міністэрства абароны сёння правяло адкрытыя выпрабаванні беспілотных сістэм узбраення. Дэманстрацыя прайшла на палігоне Ваеннага інстытута ўзбраенняў у Зялёнцы ў прысутнасці прэм’ер-міністра Дональда Туска і міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша.

“Сёння мы рады прадставіць тое, што мы праектуем, вырабляем і фінансуем у нашай краіне. Гэта таксама значная магчымасць для польскай эканомікі, паколькі цікавасць да нашай тэхнікі высокая.

Наша мэта — прыцягненне нацыянальнага і еўрапейскага фінансавання для стымулявання польскай эканомікі, асабліва абароннай прамысловасці і навуковых даследаванняў”, – заявіў Дональд Туск.

Ён таксама адзначыў, што Польшча выходзіць з Атаўскай канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін. У рамках праграмы “Усходні шчыт” краіна будзе ў стане выставіць мінныя палі ўздоўж усходняй мяжы на працягу 48 гадзін.

Сярод прадэманстраваных узораў – элементы нядаўна анансаванай супрацьдронавай інтэграванай сістэмы SAN, уключаючы зенітны комплекс SA35 з 35-мм гарматай і сістэму WLKM на шасі LEGWAN Long з 12,7-мм гарматай (так званы «Тарноўскі монстр»), а таксама паветраныя і наземныя беспілотнікі ўдарнага, разведвальнага і транспартнага прызначэння.

Польскае Мінабароны правяло адкрытыя выпрабаванні беспілотных сістэм узбраення
Фота: Мінабароны Польшчы

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны