Reform.news

“Перамагла дэмакратыя”. Ціханоўская павіншавала Пашыняна

Рэдакцыя Reform.news · 8 чэрвеня 2026, 10:22

https://reform.news/be/peramagla-djemakratyja-cihano-skaja-pavinshavala-pashynjana/

Святлана Ціханоўская павіншавала прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна з перамогай на парламенцкіх выбарах.

“Шчырыя віншаванні прэм’ер-міністру Ніколу Пашыняну і народу Арменіі з учарашнімі выбарамі.

Перамагла дэмакратыя. Народ Арменіі смела і рашуча выбраў свабоду і незалежнасць.

Беларусы падтрымліваюць Арменію на яе шляху да еўрапейскай будучыні”, — напісала яна.

Нагадаем, партыя Пашыняна «Грамадзянская дамова» атрымала 49,81% галасоў і 61 месца ў 107-мясцовым парламенце.

Рэклама

Пакінуць адказ