Пенсіі вырастуць на 10% з лютага — указ
Рэдакцыя Reform.news · 19 студзеня 2026, 18:38
https://reform.news/be/pensii-vyrastuc-na-10-z-ljutaga-ukaz/З 1 лютага працоўныя пенсіі ў Беларусі павысяцца ў сярэднім на 10%. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Фінансаванне выдаткаў на гэтыя мэты забяспечана ў межах сродкаў, прадугледжаных на выплату пенсій законам «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2026 год».
