Памёр крытык, літаратуразнаўца, выкладчык, кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей.
Нарадзіўся Анатоль Верабей 10 жніўня 1950 года ў вёсцы Вайнілавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 1972 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Быў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук, пасля — у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы. З 1990 па 2020 гады працаваў дацэнтам кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук.
Ён — аўтар кніг пра Максіма Танка і Уладзіміра Караткевіча. Удзельнічаў у выданні творчай спадчыны Піліпа Пестрака і Уладзіміра Хадыкі. Быў аўтарам сцэнарыя дакументальнага фільма пра Караткевіча «Рыцар і слуга Беларусі! (1991).
Анатоль Верабей доўгі час працаваў выкладчыкам на філфаку БДУ.
Чытаць кнігі Анатоля Вераб’я можна тут.
