Пагадненне аб абароне грамадзян Беларусі і РФ ад пераследу замежнымі дзяржавамі ўнесена ў расійскую Дзярждуму

У Дзяржаўную думу Расіі ўнесена на ратыфікацыю пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб мерах па ўзаемнай абароне грамадзян ад неабгрунтаванага пераследу замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі органамі юстыцыі. Дакумент размешчаны ў электроннай базе Думы.

Пагадненне было падпісана ў сакавіку 2025 года. У адпаведнасці з ім бакі прызнаюць персанальны імунітэт за вышэйшымі і іншымі службовымі асобамі, а таксама гарантуюць для шэрагу асоб захаванне функцыянальнага імунітэту ў сувязі з запытамі трэціх бакоў.

Са свайго боку Беларусь завяршыла працэдуру ратыфікацыі пагаднення.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!