Прыхільнік Наўроцкага з газавым пісталетам дамагаўся сустрэчы з ім

У Варшаве каля прэзідэнцкага палаца быў затрыманы 47-гадовы мужчына з газавым пісталетам. Пра гэта паведаміла RMF FM.

Паводле інфармацыі выдання, мужчына быў нецвярозы. Ён падышоў да супрацоўнікаў Службы аховы дзяржавы, якія стаялі каля ўваходу ў прэзідэнцкі палац, прадставіўся прыхільнікам прэзідэнта Караля Наўроцкага і заявіў, што яму вельмі трэба сустрэцца з ім.

Супрацоўнікі аховы заўважылі, што за поясам у мужчыны ёсць прадмет, падобны да пісталета. Яны запатрабавалі аддаць яго, але мужчына адмовіўся. На месца выклікалі паліцыю, якая затрымала парушальніка. Цяпер затрыманы цверазее. Зброя накіравана на экспертызу, найбольш верагодна, што гэта газавы пісталет.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!