Старшыня спартыўнага клуба засудзіў стваральніц стыкераў з яго фотаздымкамі

Суд Фрунзенскага раёна горада Мінска разгледзеў справу аб выкарыстанні фотаздымкаў у стыкерах без дазволу асобы, адлюстраванай на іх.

Як расказалі ў прэс-службе суда, у жніўні старшыні фізкультурна-спартыўнага клуба ў Мінску Ш. стала вядома, што ў працоўным чаце ў Telegram, адміністратарам якога была С., распаўсюджваюцца стыкеры абразлівага характару з выкарыстаннем яго фотаздымкаў. Ён звярнуўся ў суд, патрабуючы спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 5000 рублёў з адказчыц Ж., П., Г. і С.

Суд пастанавіў, што адказчыцы парушылі асабістыя немаёмасныя правы істца, а таксама распаўсюдзілі яго персанальныя даныя. З адказчыц у выніку была спагнаная кампенсацыя маральнай шкоды ў памеры 300 рублёў з кожнай з іх. Акрамя таго, на адказчыц быў ускладзены абавязак аплаціць судовыя выдаткі.

Яны абскардзілі пастанову суда, аднак Мінскі гарадскі суд пакінуў рашэнне Фрунзенскага суда без змяненняў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!