Скриншот видео t.me/mchs112by
80 чалавек эвакуявалі з інтэрната на вуліцы Сінкевіч у Смаргоні падчас пажару, паведамляе прэс-служба МНС.
Пра спрацоўванне пажарнай аўтаматыкі сёння днём паведаміла сістэма «Маланка». З вокнаў блока на другім паверсе назіраліся клубы дыму.
З небяспечнай зоны з дапамогай масак ратавальнікі вывелі двух чалавек, адзін з якіх — 4-гадовае дзіця. З вышэйразмешчаных паверхаў эвакуявалі 78 чалавек, з іх 14 дзяцей. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. На месцы здарэння працавала 10 адзінак тэхнікі МНС.