Падтрымаць сваіх: Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні сабрала базу ініцыятыў, якім можна перадаць частку падаткаў

Культура

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні сабрала базу беларускіх арганізацый і ініцыятываў, якім можна пералічыць частку падаходнага падатку праз адпаведны механізм.

У базу ўвайшлі беларускія арганізацыі, зарэгістраваныя не толькі ў Польшчы і Літве, але таксама ў Эстоніі і Італіі. Сярод іх – культурныя і асветніцкія праекты, сацыяльныя і праваабарончыя ініцыятывы, медыя і незалежныя платформы, якія працуюць у інтарэсах беларускай супольнасці.

Гаворка ідзе не пра дадатковы падатак – гэта частка ўжо выплачаных сродкаў, якія можна накіраваць не ў агульны бюджэт, а на развіццё ініцыятыў, што робяць рэальныя справы для беларусаў.

“Нават невялікая сума мае значэнне. Для многіх праектаў гэта магчымасць аплаціць арэнду, працягнуць працу каманды, правесці мерапрыемствы, падтрымліваць людзей у складаных сітуацыях, запускаць новыя ініцыятывы і захоўваць беларускую прысутнасць у Еўропе”, – падкрэслівае Прадстаўніцтва.

У базу ўвайшлі 30 культурніцкіх і медыйных арганізацый: ад Музея Вольнай Беларусі ў Польшчы да Асацыяцыі “Талака” ў Італіі.

Спампаваць спіс можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны