Фото: Великий камень
Новы рэзідэнт «Вялікага каменя» зоймецца станкамі з ЛПК. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі індустрыяльнага парка.
У аўторак у «Вялікім камені» ў якасці рэзідэнта была зарэгістраваная кампанія «Прамтэхінавацыі» з беларускім капіталам.
Яна плануе развіваць у парку вытворчасць станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем, у тым ліку станкоў лазернай рэзкі, станін, а таксама аказваць паслугі дакладнай механічнай апрацоўкі вузлоў прамысловага абсталявання.
«Вытворчы працэс спалучае перадавыя тэхналогіі ў галіне станкабудавання — мінеральнае ліццё з высокатрывалага бетону, апрацоўку станін метадам фрэзеравання за адну ўстаноўку, чыставую высакахуткасную апрацоўку.
Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта дазволіць вырашыць задачы імпартазамяшчэння і забяспечыць машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі высокадакладным, аўтаматызаваным і прадукцыйным абсталяваннем, а таксама будзе спрыяць развіццю стартапаў у галіне машынабудавання», — гаворыцца ў паведамленні парка.