Фото: Минский метрополитен
Мінскі метрапалітэн расказаў пра графік працы ў святочныя дні. Беларусаў чакаюць два доўгія ўік-энды, звязаныя з Раством і Новым годам. Два тыдні запар будзе па чатыры выходныя.
Як паведамілі ў метрапалітэне, 25–28 снежня і 1 студзеня цягнікі будуць хадзіць па графіку выхаднога дня. 31 снежня метро будзе працаваць па графіку пятніцы.
У навагоднюю ноч метро будзе працаваць да 4 раніцы. Станцыі «Няміга», «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» (выхад да праспекта Незалежнасці) закрыюцца на ўваход у 4:15. Інтэрвал руху цягнікоў у першыя гадзіны новага года складзе 6 хвілін на першай і другой лініях, а на трэцяй саставы будуць хадзіць з інтэрвалам у 8,5 хвіліны.
1 студзеня метро пачне працу ў 5:40. Увечары інтэрвал руху на другой лініі з 18 да 24 гадзін складзе 4 хвіліны.