Фото: amirali mirhashemian, unsplash.com
Расія паставіла ў Беларусь шакаладу на 123 млн долараў. Пра гэта паведаміў цэнтр «Аграэкспарт» пры расійскім Мінсельгасе.
Усяго па выніках дзевяці месяцаў РФ экспартавала 151 тыс. т шакаладных кандытарскіх вырабаў на суму каля 629 млн долараў.
Беларусь увайшла ў тройку асноўных напрамкаў экспарту. Больш за ўсё расійскага шакаладу паступіла ў Казахстан — на 192 млн долараў. Беларусь — на другім месцы.