Нафтавыя каціроўкі ўздымаліся да 79 долараў за барэль

Каціроўкі найбліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent сёння ўздымаліся да 79 долараў за барэль.

Фонам для скачка стала інфармацыя пра абмен ударамі паміж ЗША і Іранам. Нафта ўначы таргавалася на ўзроўні 76–77 долараў за барэль. Аднак пасля заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што з мемарандумам з Іранам пакончана і ён не хоча весці перамовы, каціроўкі падскочылі, дасягнуўшы 79,13 долара за барэль.

Пазней яны крыху знізіліся, але найбліжэйшы ф’ючарс усё роўна каштуе каля 78 долараў за барэль.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!