Грамадзянку Беларусі вызвалілі з ашуканскага кол-цэнтра ў М’янме. Цяпер яна знаходзіцца ў міграцыйным цэнтры горада М’явадзі на мяжы з Тайландам.
Пра беларуску расказала грамадзянка Расіі Ганна Л., якая таксама трапіла ў скам-цэнтр і была вызвалена 6 чэрвеня. Паводле слоў дзяўчыны, беларуску прывезлі ў міграцыйны цэнтр некалькі дзён таму.
«Яна цяпер звязваецца з пасольствам Беларусі ў В’етнаме. Яна ў бяспецы, з ёй усё добра», — расказала расіянка ТАСС.
Нагадаем, у кастрычніку 2025 года стала вядома пра смерць у М’янме 26-гадовай беларуски Веры Краўцовай. Яна прыляцела ў Бангкок на працу, але апынулася ў скам-цэнтры ў М’янме.
З сённяшняга дня паміж Беларуссю і М’янмай дзейнічае бязвізавы рэжым.