Reform.news

На польскай мяжы перахапілі цыгарэты ў цягніку з Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 22 ліпеня 2026, 15:48

https://reform.news/be/na-polskaj-mjazhy-perahapili-cygarjety-cjagniku-z-belarusi/

Польскія мытнікі выявілі кантрабандныя цыгарэты ў грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі, паведамляе польская мытня.

Цягнік праверылі ў пункце пропуску ў Тэрэспалі. 350 пачкаў цыгарэт «Мінск» былі схаваныя ў раме аднаго з вагонаў-платформаў. Кошт партыі ацэньваецца ў 7200 злотых (1900 долараў).

Распачатая крымінальная справа. Ніхто з работнікаў цягніковай брыгады не прызнаўся ў кантрабандзе.

Фота: lubelskie.kas.gov.pl
Рэклама

Пакінуць адказ