Reform.news

МЗС Беларусі і РФ абмеркавалі «дэструктыўную дзейнасць» ЕС і НАТА

Рэдакцыя Reform.news · 1 чэрвеня 2026, 17:04

https://reform.news/be/mzs-belarusi-i-rf-abmerkavali-djestrukty-nuju-dzejnasc-es-i-nata/

1 чэрвеня ў Маскве прайшоў чарговы раўнд беларуска-расійскіх міжміністэрскіх кансультацый па актуальных пытаннях агульнаеўрапейскай бяспекі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

З беларускага боку ў мерапрыемстве прымаў удзел намеснік міністра замежных спраў Ігар Сакрэта, з расійскага — намеснік міністра замежных спраў РФ Аляксандр Грушко.

«Бакі абмеркавалі дэструктыўную дзейнасць НАТА, Еўрасаюза і Савета Еўропы, падрабязна спыніліся на крызісным становішчы спраў у АБСЕ. Пацверджана гатоўнасць працягваць цеснае ўзаемадзеянне і каардынацыю па прасоўванні агульных прыярытэтаў на венскай пляцоўцы», — заяўляе МЗС Расіі.

Беларускае МЗС выбрала нейтральную фармулёўку для апісання сустрэчы.

«У ходзе кансультацый адбыўся грунтоўны абмен меркаваннямі аб перспектыўных напрамках сумеснай працы ў рамках АБСЕ, а таксама аб стане спраў і каардынацыі дзеянняў у дачыненні да ЕС, НАТА і Савета Еўропы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе МЗС Беларусі.

Рэклама

Пакінуць адказ