Мытня не дала яшчэ аднаму ІП увезці тавары з Расіі

Гомельская мытня спыніла яшчэ адну спробу ўвозу індывідуальным прадпрымальнікам тавараў з Расіі.

Мытнікі спынілі грузавік гомельскага прадпрымальніка на мяжы з РФ. Ён перавозіў абутак, адзенне і іншыя тавары.

Было ўстаноўлена, што звесткі аб мытным афармленні тавараў пры іх увозе на тэрыторыю ЕАЭС адсутнічаюць. Усяго без неабходных дакументаў увозілася больш за 27 тыс. адзінак тавараў на суму больш за 450 тыс. рублёў.

Распачаты адміністрацыйны працэс.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!