СК распачаў спецыяльную вытворчасць супраць былой палітзняволенай

Следчы камітэт распачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да былой палітзняволенай Ганны Вішняк.

Яна абвінавачваецца паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (арт. 130 КК), садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Ганна Вішняк — былая палітзняволеная. У 2021 годзе яе асудзілі да 2,5 года калоніі па справе супраць адміністратараў тэлеграм-канала і чата «Кіроўцы 97». Пасля вызвалення яна выехала з Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!