Моцны вецер парушыў працу Аршанскай ЦЭЦ і забеспячэнне 18 населеных пунктаў

“Віцебскэнерга” сёння сутыкнулася з наступствамі моцнага ветру. Парушана праца Аршанскай ЦЭЦ, а таксама перапынялася энергазабеспячэнне 18 населеных пунктаў. Сёння ў Беларусі дзейнічае аранжавы ўзровень пагоднай небяспекі. Сіноптыкі папярэджвалі пра парывы ветру са хуткасцю да 15-20 м/с.

“З-за моцнага ветру часова адключалася лінія 110 кВ Орша ЦЭЦ – Орша Паўночная, у выніку чаго парушаўся рэжым працы Аршанскай ЦЭЦ. У цяперашні час персанал энергасістэмы працуе над аднаўленнем рэжымаў цеплазабеспячэння спажыўцоў”, – расказалі ў “Віцебскэнерга”.

Паводле інфармацыі абласнога аб’яднання, на 13 гадзін вяліся работы па аднаўленні пяці ліній электраперадачы напружаннем 10 кВ, якія забяспечваюць 18 населеных пунктаў у Віцебскім, Лёзненскім, Аршанскім і Дубровенскім раёне.

Да ліквідацыі наступстваў непагадзі прыцягнуты 44 аварыйныя брыгады, 151 работнік і 52 адзінкі тэхнікі.

Фота: “Віцебскэнерга”
Фота: “Віцебскэнерга”
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!