Мінздароўя Беларусі забараніла ўвоз і продаж трох біялагічна актыўных дабавак. Адпаведная пастанова была прынята 11 лютага, паведамляе санітарна-эпідэміялагічная служба Гомельскай вобласці.
Пад забарону трапілі:
- БАД ULTRA ENERGY SUPPLEMENTS TRADING L.L.C (ААЭ)
- «FOLIO® Forte вытворчасці SteriPharm Export GmbH (Германія),
- «Шыпучыя таблеткі Мультывітаміны + мінералы» вытворчасці Anhui Kangbote Health Food CO., Ltd (Кітай).
На мінулым тыдні Мінздароўя забараніла продаж трох расійскіх БАДаў з-за занадта высокага ўтрымання вітаміну D.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
