Міністэрства транспарту і камунікацый вынесла на абмеркаванне праект пастановы Саўміна аб рэалізацыі ўказа №108 «Аб адзінай дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме продажу праязных дакументаў на аўтамабільныя перавозкі пасажыраў». Абмеркаванне праходзіць на прававым форуме да 6 чэрвеня.
Праект рэгулюе наступныя пытанні:
- стварэнне для кожнай асобы, якая выкарыстоўвае ДІС продажу білетаў, асабістага кабінета;
- інтэграцыя інфармацыйных сістэм (рэсурсаў) з ДІС продажу білетаў;
- унясенне інфармацыі пра расклады і схемы маршрутаў, транспартныя сродкі, аўтамабільных перавозчыкаў, кіроўцаў і інш.;
- абмежаванне, аднаўленне доступу да інфармацыйных сістэм (рэсурсаў), якія ажыццяўляюць браніраванне месцаў і продаж праязных дакументаў і багажных квітанцый без інтэграцыі з ДІС продажу білетаў;
- унясенне ўладальнікамі пасажырскіх тэрміналаў і кіроўцамі інфармацыі пра прададзеныя праязныя дакументы і багажныя квітанцыі;
- апавяшчэнне пасажыраў і фізічных асоб пра адменены рэйс або рэйс, перавозка пасажыраў па якім прыпыненая.
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!