БЧ мяняе расклад цягнікоў на ўчастку Мінск—Орша

БЧ мяняе расклад цягнікоў на ўчастку Мінск—Орша з-за рамонту. Расклад будзе зменены з 1 па 4 чэрвеня і з 8 па 11 чэрвеня.

Цягнік № 704 Мінск — Віцебск будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 14:37, № 864 Мінск — Орша будзе адпраўляцца са сталіцы Беларусі ў 10:23, а цягнік № 866 Мінск — Орша адправіцца з Мінска ў 15:00.

Акрамя таго, у гэтыя дні на ўчастку Мінск — Барысаў — Орша цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць курсіраваць паводле змененага раскладу і маршруту, а асобныя будуць адмененыя, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!