Фото: pixabay.com
У Беларусь за паўгода прыехала на працу больш за 30 тысяч замежнікаў. Такія даныя апублікавала МУС.
Паводле даных МУС (на падставе паведамленняў), са студзеня па чэрвень у Беларусь на працу прыехалі 30 365 чалавек. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць мігрантаў вырасла на 42,8%.
Найбольш шматлікай групай працоўных мігрантаў сталі грамадзяне Туркменістана — 13 555 чалавек. Далей ідуць грамадзяне:
З Пакістана, адкуль Аляксандр Лукашэнка быў гатовы прыняць да 150 тыс. чалавек, прыехалі толькі 202 рабочыя.
Пры гэтым на працу без спецыяльных дазволаў прыехалі 21 656 чалавек. Без дазволаў па рабочых прафесіях працавалі 13 538 чалавек, а па пасадах служачых — 349 чалавек. Найбольш запатрабаванымі прафесіямі былі вадзіцель аўтамабіля (2109), повар (1817), жывёлавод (1154), бетоншчык (1144), муляр (1137).
Паводле спецыяльных дазволаў у краіну прыехалі 8709 чалавек.
У першым паўгоддзі за межы краіны па зарэгістраваных працоўных дагаворах выехалі 1287 грамадзян Беларусі. Найбольш папулярнымі напрамкамі для выезду былі Польшча, Расія і ЗША. Пры гэтым калі ў Польшчу і Расію выязджалі пераважна прадстаўнікі рабочых прафесій, то ў ЗША — работнікі сферы абслугоўвання і гандлю.