Скриншот видео
123-я асобная брыгада тэрытарыяльнай абароны Украіны прадэманстравала відэа аперацыі, праведзенай батальёнам беспілотных сістэм, які ўваходзіць у яе склад. Аперацыя названа першай у свеце.
Украінскія вайскоўцы з дапамогай беспілотнай марской платформы даставілі да ўзбярэжжа Кінбурнскай касы робатызаваны баявы комплекс. Ён высадзіўся на бераг і прыступіў да выканання баявых задач.
У брыгадзе адзначылі, што беспілотная платформа дазваляе дастаўляць робатызаваныя комплексы туды, дзе рызыкі для людзей вельмі вялікія.