Міністры абароны Беларусі і Расіі абмеркавалі «кірункі далейшага ўзаемадзеяння»

3 чэрвеня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін сустрэўся з міністрам абароны Расіі Андрэем Белавусавым на палях пасяджэння Савета міністраў абароны АДКБ, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Белавусаў адзначыў, што Беларусь і Расія працягваюць развіваць ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва «ва ўмовах бесперапыннай варожай дзейнасці НАТА каля межаў».

Міністр абароны РФ таксама пракаментаваў нядаўнія беларуска-расійскія вучэнні.

«Гэта вельмі важны момант для ўмацавання нашага ўзаемадзеяння і бяспекі нашых дзяржаў», — заявіў ён.

«Нашы сустрэчы і зносіны носяць рэгулярны характар. Мы выкарыстоўваем любую магчымасць, каб абмеркаваць абстаноўку і выпрацаваць адпаведныя шляхі далейшых дзеянняў у рамках СНД, АДКБ, а таксама падчас асабістых зносін. Гэтага патрабуе абстаноўка, якая сёння складваецца вакол Саюзнай дзяржавы», — заявіў Хрэнін.

Бакі абмеркавалі асноўныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва і магчымыя кірункі далейшага ўзаемадзеяння.

Фота: Павел Гузіч, «ВоенТВ»
Фота: Павел Гузіч, «ВоенТВ»
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!