КВІР заявіў пра атаку на дата-цэнтр Amazon у Бахрэйне

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі заявіў пра ўдар па дата-цэнтры амерыканскай кампаніі Amazon у Бахрэйне.

Паводле інфармацыі іранскага боку, цэнтр быў атакаваны некалькімі крылатымі ракетамі. КВІР настойвае на яго поўным знішчэнні, бахрэйнскі бок і амерыканская кампанія пакуль не пацвярджалі нанясенне шкоды дата-цэнтру.

Магутнасці амерыканскіх тэхналагічных кампаній у зоне Персідскага заліва падвяргаюцца ўдарам Ірана ўжо не ўпершыню.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!