Мінлясгас ацаніў страты ад непагадзі

Міністэрства лясной гаспадаркі завяршыла ацэнку страт ад непагадзі ў перыяд з 29 чэрвеня па 1 ліпеня. Моцны вецер пашкодзіў больш за 2,7 тыс. га лясных масіваў. На плошчы ў 1100 га патрабуецца правядзенне суцэльных высечак, на плошчы 1600 га — выбарачных санітарных.

Усяго пацярпелі 14 лясгасаў — пераважна ў Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай абласцях.

Суцэльныя высечкі плануецца завяршыць да 1 лістапада.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!