Фото: ГТК
Дзяржаўны мытны камітэт завёў крымінальную справу на групу асоб. Яна звязаная са схемай паставак новых тавараў пад выглядам сэканд-хэнду. Так стваральнікі схемы скарачалі памеры мытных плацяжоў.
Як паведамілі ў ДМК, магілёўскія мытнікі выявілі склад у Мінскім раёне, на які на працягу года літоўскі перавозчык завозіў «новыя дарагія рэчы, аформленыя пры перамяшчэнні на тэрыторыю ЕАЭС пад выглядам былых ва ўжыванні». Гэта пацвердзіла экспертыза.
У далейшым рэчы прадаваліся суб’ектам гаспадарання.
Суд ужо прыняў рашэнне канфіскаваць партыю з 4 тыс. адзінак тавараў коштам больш за 700 тыс. рублёў. Яшчэ 12,5 тыс. адзінак тавараў на суму 1 млн рублёў канфіскаваныя да рашэння суда.