У Мінск з візітам прыбыў міністр абароны М’янмы генерал Тун Аунг. Пра гэта паведамілі ў Дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі.
Праграмай прадугледжана сустрэча кіраўнікоў абаронных ведамстваў, наведванне Ваеннай акадэміі Беларусі, вайсковых частак Узброеных Сіл і шэрагу беларускіх прадпрыемстваў рознай накіраванасці.
У мінулым годзе М’янму наведваў беларускі міністр абароны Віктар Хрэнін.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!