Андрей Лукьянович. Фото: Артём Берестень, «Ваяр»
З пачатку года ў Беларусі фіксавалі выпадкі парушэння паветранай прасторы Беларусі. Пра гэта заявіў камандуючы ВПС і ППА Андрэй Лук’яновіч 20 лютага, паведамляе БелТА.
Колькі менавіта беспілотнікаў заляцела ў Беларусь, Лук’яновіч не ўдакладніў, але сказаў, што для іх знішчэння ўжывалася авіяцыя.
«У тым ліку з баявым ужываннем: нашы дзяжурныя сілы ўжывалі авіяцыю, мы ўжывалі зенітныя ракетныя войскі для таго, каб знішчаць беспілотныя лятальныя апараты», — сказаў Лук’яновіч.
Паводле даных «Флагштока», з пачатку года па 11 лютага ў Беларусь заляцелі 11 расійскіх дронаў.