Фото: unsplash.com
20 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Саудаўскай Аравіі аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў для кароткатэрміновых паездак уладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў.
Пагадненне дазволіць грамадзянам Беларусі і Саудаўскай Аравіі — уладальнікам дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў наведваць краіны адзін аднаго без віз. Віза не спатрэбіцца для ўезду, транзіту і знаходжання на тэрмін не больш за 90 дзён на працягу любога перыяду ў 180 дзён з даты першага ўезду.
На правядзенне перамоў па пагадненні і яго падпісанне ўпаўнаважана МЗС.