Reform.news

Міліцыя затрымала дзвюх мінчанак за садзейнічанне дэпартаваным мігрантам

Рэдакцыя Reform.news · 3 сакавіка 2026, 08:48

https://reform.news/be/milicyja-zatrymala-dzvjuh-minchanak-za-sadzejnichanne-djepartavanym-migrantam/

МУС Беларусі паведаміла аб затрыманні дзвюх жанчын, якія аказвалі садзейнічанне раней дэпартаваным з краіны замежнікам. Аперацыя ў паведамленні прэс-службы міністэрства называецца “перакрыццём канала незаконнай міграцыі”.

Затрыманне было праведзена супрацоўнікамі 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС ва ўзаемадзеянні з УГіМ ГУУС Мінгарвыканкама.

“На працягу года жанчыны 30 і 39 гадоў аказвалі садзейнічанне замежнікам, якіх раней дэпартавалі з Беларусі. Фігуранткі рассялялі кліентаў у арандаваных кватэрах, за пражыванне бралі па 50 долараў з кожнага за суткі. Іх паслугамі скарысталіся не менш за 40 чалавек”, — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Былі праведзены вобшукі. Выняты камп’ютарная тэхніка, сродкі сувязі, дакументы і грошы.

Узбуджана крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі. Замежнікаў выдвараюць з краіны, жанчыны змешчаны пад варту.

Выява: МУС
Рэклама

Пакінуць адказ