Міліцыя канфіскавала буйную партыю марыхуаны ў Магілёўскім раёне. Як паведамілі ў прэс-службе МУС, затрыманы трое жыхароў Гомельскай вобласці.
Паводле версіі міліцыі, яны стварылі і адміністравалі інтэрнэт-краму, праз якую распаўсюджвалі марыхуану на тэрыторыі Магілёўскай і Гомельскай абласцей.
“На тэрыторыі дачнага домаўладання выяўлена і канфіскавана 25 кг марыхуаны, фасовачныя матэрыялы, абсталяванне для вырошчвання і захоўвання. Кошт партыі на чорным рынку перавышае 100 тысяч долараў”, – гаворыцца ў паведамленні.
Узбуджана крымінальная справа.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
