Аэропорт Вильнюса. Фото: Reform.news
Работа аэрапорта Вільнюса сёння ноччу была парушана з-за метэазондаў кантрабандыстаў.
Як вынікае з паведамлення прэс-службы паветранай гавані, рух у аэрапорце быў закрыты ў 22:30 у чацвер, 9 красавіка. Абмежаванні захоўваліся да 5:15 раніцы 10 красавіка. Спачатку іх падаўжалі да 1:30, затым да 3:30.
У аэрапорце папярэдзілі пра затрымкі рэйсаў 10-11 красавіка.
Папярэдні раз аэрапорт Вільнюса з-за паветраных шароў кантрабандыстаў закрывалі 31 сакавіка.