Фото: "Белпочта"
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызнала Wildberries, OZON і «Белпошту» дамінантамі на двух рынках.
Wildberries (ТАА «ИМВБРБ») і OZON (ТАА «ОЗОН Маркет Бел» і ТАА «Интернет Решения») прызнаныя дамінантамі па таварнай пазіцыі «паслугі ўладальнікаў інтэрнэт-пляцовак».
РУП «Белпошта» ў сваю чаргу прызнана дамінантам па таварнай пазіцыі «паслугі прадастаўлення доступу да адзінай аўтаматызаванай сістэмы ўліку і захоўвання даных пра перамяшчэнне рэгістраваных паштовых адпраўленняў».
Цяпер для іх устаноўлены спосаб цэнавага рэгулявання. Яны павінны выконваць парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў, інакш кажучы, іх тарыфы павінны быць абгрунтаванымі.