Фото: Reform.by
Адміністрацыя індустрыяльнага парку “Вялікі камень” зарэгістравала трох новых рэзідэнтаў. Два з іх рэалізуюць праекты, звязаныя з медыцынай, адзін зоймецца вылічальнай тэхнікай.
Беларуская кампанія «ФармаСайнс» пабудуе завод па вытворчасці вочных кропель лекавай формы.
Кітайска-беларускае прадпрыемства «Займакс» будзе вырабляць персанальныя камп’ютары, сістэмы захоўвання даных, сервернае і сеткавае абсталяванне, злучаныя ў адзіную апаратна-праграмную экасістэму.
Яшчэ адно беларускае прадпрыемства «ПБТ Еўразія» плануе выпускаць медыцынскае абсталяванне, у т.л. сістэмы бесперапыннага маніторынгу глюкозы і лабараторныя аналізатары, а таксама аказваць сэрвісныя паслугі.