Фото: ГУР МО Украины
У ноч з 5 на 6 красавіка ГУР Мінабароны Украіны пры дапамозе ўдарных дронаў вывела са строю паром «Славянин» — апошні расійскі чыгуначны паром у Керчанскім праліве, які заставаўся на плаву.
«Славянин» адыгрываў важную ролю ў забеспячэнні расійскага ваеннага кантынгенту ў часова акупаваным Крыме гаруча-змазачнымі матэрыяламі, узбраеннем, ваеннай тэхнікай і боепрыпасамі», — паведамляе ГУР.
У сакавіку гэтага года са строю быў выведзены чыгуначны паром «Авангард».