Аляксандр Лукашэнка 20 лютага падпісаў Указ № 65 аб узнагароджанні 203 жыхарак краіны ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей. Узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці ўсіх абласцей краіны і Мінска, паведамляе яго прэс-служба.
Сярод іх прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадарак, арганізацый транспартнай галіны, энергетыкі, банкаўскай, страхавой і сацыяльнай сфер, гандлю, сувязі і грамадскага харчавання, спажывецкай кааперацыі, органаў унутраных спраў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных арганізацый, а таксама індывідуальныя прадпрымальніцы і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных — інжынер па лесанарыхтоўках і перапрацоўцы цэха-250 ААТ “Івацэвічдрэў” Аліна Марчук, правадніца пасажырскага вагона Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі Марына Сенькавец, страхавы агент прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” па Пінскім раёне Мая Юрчанка, медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы Анастасія Руткоўская, настаўніца-дэфектолаг спецыяльнага дзіцячага сада № 17 Светлагорска Наталля Стукач, вадзіцель пагрузчыка электратранспартнага ўчастка ААТ “Мастоўдрэў” Дыяна Стома, намесніца дырэктара Любанскай дзіцячай школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Юлія Мяшчэрына, жывёлавод ААТ “Авангард-Ніва” Асіповіцкага раёна Алеся Лешанкова, спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг № 527 ААТ “ААБ Беларусбанк” Анжаліка Клімовіч.
