Лукашэнка змяніў намесніка міністра абароны

Армія
Владимир Белый. Фото: «Ваяр»

Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-маёра Уладзіміра Белага намеснікам міністра абароны Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаны 8 ліпеня. Да прызначэння Белы займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі.

Іншым указам ад пасады намесніка міністра абароны вызвалены генерал-маёр Аляксандр Навуменка. Ён звольнены з вайсковай службы ў запас з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.