У гонар Дня роднай мовы і ў год юбілеяў – 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 150-годдзя з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі) – брэнд «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Мова». Папярэдняя, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу, была распрададзеная за лічаныя дні.

«Дзве мадэлі – мужчынская і жаночая – адлюстроўваюць два погляды, два тэмбры, але адну агульную ідэю: мова як аснова культуры і духоўная сіла народа. Калекцыя створана пры ўдзеле літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Гэты праект нагадвае пра каштоўнасць беларускай культуры, сувязь пакаленняў і пра тое, што нацыянальная ідэнтычнасць жыве ў штодзённым выбары. Гэта спроба зрабіць культуру бачнай, сучаснай і блізкай кожнаму», – распавядаюць стваральнікі калекцыі.

Кожны гадзіннік камплектуецца дзвюма папружкамі: цёмнай з цісненнем і светлай з вышыўкай, якая адсылае да народнага мастацтва.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
